Трымаем за вас кулачкі

З мая па лістапад праходзіць першынство Мінскай вобласці па футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння. У спаборніцтвах удзельнічаюць 18 футбольных каманд.
У ходзе гульняў каманда бярэзінскіх трынаццацігадовых падлеткаў пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Булойчыка ўпэўнена ўвайшла ў лік шасці лепшых і заслужана трапіла ў фінал. Здзіўляцца поспеху не даводзіцца, бо бярэзінцы “ўсухую” выйгралі ў каманд Чэрвеня, Мінска, з вялікім лікам “разграмілі” барысаўскае “БАТЭ” і прадстаўнікоў БелАЗА “Тарпеда”.
Наперадзе ў нашых “модрычаў” і “раналду” яшчэ не менш адказныя фінальныя сустрэчы з камандамі Мінска, Маладзечна, футбольных клубаў “Шахцёр”, “Слуцк” і “Гарадзея”. Таму трэнер спадзяецца на ўдачу і верыць у поспех сваёй каманды. У яе састаў уваходзіць Глеб Самец, Максім Тукай, Яўгеній Гоман, Мікіта Цуранаў, Улад Шмэрка, Антон Алейнікаў, Іван Хасіневіч, Мікіта Круталевіч, Аляксандр Грыбко, Ілья Цыбулька, Кірыл Ліплянін, Раман Абмётка, Аляксандр Рогаў, Канстанцін Благародны і Даніла Корсук.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *