Як папярэдзіць пажары? Няхай правераць ваш дом!

У перыяд з 15 кастрычніка да 2 лістапада ў раёне праходзіць міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку — разам!”. Штодзень рэйдавыя групы правяраюць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, як не трапіць у спіс пагарэльцаў.

У складзе груп — выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, энерганагляду, бальніцы, газавай гаспадаркі. Пад іх  пільнай увагай шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі і тыя, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў дамах названых катэгорый грамадзян часцей за ўсё і адбываюцца пажары.
Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *