Неабходны складальнік дзейнасці

Чарговы раённы Дзень аховы працы сабраў кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове працы арганізацый раёна на базе сельгасфіліяла “АграМАЗ”. Пачалося мерапрыемства з выставы, дзе супрацоўнікі Бярэзінскага РКБА на чале з кіраўніком І.Ю. Аўтуховіч прадэманстравалі прысутным мадэлі спецадзення. Яго, дарэчы, на любы кошт і густ можна заказаць на прадпрыемстве. Затым удзельнікі ў суправаджэнні намесніка дырэктара С.С. Мурашка і загадчыка мехмайстэрні С.А. Ушака СУП “АграМАЗ” адправіліся на тэрыторыю сельгасфіліяла. Госці наведалі майстэрні, бытавыя памяшканні, пакой для адпачынку і прыёму ежы, такарны цэх, а таксама на свае вочы пазнаёміліся з тым, як на прадпрыемстве ажыццяўляецца пастаноўка тэхнікі на захоўванне. Лагічным працягам Дня аховы працы стала пленарнае пасяджэнне, з планам, задачамі і парадкам правядзення якога ўдзельнікаў пазнаёміла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама В.В. Калячка.

Фота Алены МУРАЧ.

Поўную версію чытайце ў № 80 газеты за 24 кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *