Бясконцае Коласаўскае натхненне

Яшчэ не ўсё з мінулага растрачана,
Яшчэ вяртае памяць асцярожна.
Дзве каляіны коламі пазначаны,
Што ў даль пралеглі на траве мурожнай.
Бярозавая бель і сосны стромкія
Прасцягліся ажно да небакраю.
У тых гаях і ў лугах рамонкавых
Маленства басаногае блукае.

Гэтыя прыгожыя, надзвычай блізкія кожнаму з нас, паэтычныя радкі напісаў не Якуб Колас, не Янка Купала, не Максім Танк і не лірык Пімен Панчанка. Аўтар верша без назвы — наш зямляк Раман Чарапаха. Некалі вядомы бярэзінскі гарманіст, выкладчык Бярэзінскай школы мастацтваў, шматгадовы кіраўнік народнага ансамбля ”Лявоніха” цяпер жыве за мяжой і піша надзвычай музычныя, кранальныя і шчымлівыя вершы, шчодра напоўненыя бясконцай любоўю да роднага краю, замілаваннем яго прыгажосцю і сумам ад вымушанага развітання. Рыфмы і настрой паэта загадкавым чынам спалучаюцца з карцінамі самабытнага мясцовага мастака Віктара Коласа. Ён таксама жыве на чужыне, але як і паэт, сувязь з роднай старонкай не губляе…

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Поўную версію чытайце ў № 82 газеты за 31 кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *