У Бярэзінскім раёне адзначылі стагадовы юбілей камсамола

Камсамол. Ад гэтага слова пахне порахам і вее водарам хвоі. У гэтым слове спалучаюцца трэск кастра і напевы гітары, кулямётныя чэргі і гул вялікіх будоўляў. У гэтым слове, як у люстэрку, адлюстравана гісторыя вялікай краіны. У ім ёсць подзвіг і рамантыка, каханне і мара, і цэлае жыццё. Але нягледзячы на мноства значэнняў, абсалютна для ўсіх камсамол – гэта маладосць.

Гэтыя словы вядучага адкрылі мерапрыемства “Камсамолу — 100: эстафета пакаленняў” з нагоды юбілейнай даты камсамольскага руху, якое адбылося ў раённай дзіцячай школе мастацтваў на мінулым тыдні. Гасцямі яго сталі не толькі ганаровыя камсамольцы розных часоў і сённяшнія маладзёжныя лідары, але і ўдзельнікі злёту маладых спецыялістаў. Свята феерычна завяршыла падарожжа па Бярэзіншчыне і знаёмства з рэгіёнам, які на бліжэйшыя два гады стане родным куточкам для маладых людзей, што трапілі сюды па размеркаванні.

Фота Алены МУРАЧ.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

У Бярэзінскім раёне адзначылі стагадовы юбілей камсамола: 1 комментарий

  • 4 ноября 2018 в 19:55
    Permalink

    Комсомольские годы — это годы молодости, годы романтики и годы свершений. Всесоюзный ленинский коммунистический союз молодежи был одним из самых масштабных молодежных объединений в мире.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *