Аграрыі Бярэзінскага раёна актыўна вядуць палявыя работы

Спрыяльнае надвор’е кастрычніка дазваляе аграрыям раёна і сёння актыўна весці палявыя работы. Асноўнымі з’яўляюцца ворыва зябліва пад яравую сяўбу 2019 года, а таксама вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў.
Так, на сёння план ворыва ўжо паспяхова выканалі сельгасфіліялы “Ома”, “Здравушка-агра” і “Арэшкавічы”. Блізкія да завяршэння пастаўленай задачы ААТ “Месціна” і “Першамайскі”, сельгаспрадпрыемствам ААТ “Багушэвічы”, “Пагосцкі”, “Бярэзінскі” і сельгасфіліялу “АграМАЗ” тэмпы работ неабходна нарасціць. У цэлым па раёне на 29 кастрычніка зяблевая апрацоўка глебы была праведзена на плошчы 10654 гектары, што складае 68 працэнтаў да плана.
Актыўна ў гаспадарках вядзецца нарыхтоўка арганічных угнаенняў. З ліку назапашаных амаль 102 тысячы тон, іх на названую вышэй дату было вывезена 93285 тон. Найбольш прадукцыйна з унясеннем “эліксіру глебы” працуюць сельгасфіліялы “Ома” і “Арэшкавічы”, а таксама ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” і “Першамайскі”.
Паралельна з гэтым працягваюцца вапнаванне глебы (1108 гектараў), хімпраполка азімых збожжавых (3598 гектараў), а таксама азімага рапсу і свірэпіцы (1481 гектар), унясенне гліфасатаў (8515 гектараў).
Асобныя кіраўнікі выкарыстоўваюць апошнія магчымасці сезона для папаўнення кармавой базы (у цэлым па раёне нарыхтавана па 28,06 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 2,4 адзінкі больш мінулагодняга).

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *