Прыём грамадзян у Беразіно правёў памочнік Прэзідэнта І.У. Яўсееў

Перш чым пачаць прыём Ігар Уладзіміравіч Яўсееў падзяліўся першымі ўражаннямі ад нашага горада. Чысты, утульны горад, людзі працуюць, як адзначыў памочнік Прэзідэнта,   звяртаў увагу па дарозе на палеткі, яны таксама дагледжаныя.

Дарэчы, усяго на прыём прыйшлі чатыры чалавекі, з іх двое бярэзінцаў. Іншыя прыехалі з Мінска  і Салігорскага раёна.

Жыхарцы Беразіно, муж якой загінуў на вытворчасці, неабходна атрымаць даведку аб страце кармільца, аднак дакументы пакуль знаходзяцца на даследаванні ў Барысаўскім міжраённым аддзеле Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. І.У. Яўсееў паабяцаў даць адказ пасля заключэння экспертаў.

Яшчэ адзін бярэзінец гаварыў пра тое, што сусед ушчыльную з яго агароджай устанавіў  сваю, што перашкаджае фарбаваць і ўвогуле даглядаць плот.

Зямельнага пытання датычылі звароты жыхароў іншых рэгіёнаў.

Пасля прыёму грамадзян І.У. Яўсееў  адказаў на пытанні журналістаў, а таксама наведаў  некаторыя арганізацыі раёна.

Больш падрабязна аб наведанні Бярэзінскага раёна І.У. Яўсеевым чытайце ў нумары газеты за 3 лістапада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *