Зноў гарэла лазня

Познім вечарам 25 кастрычніка выратавальнікі тушылі лазню ў Беразіно па вуліцы Кастрычніцкай. Гэта ўжо чацвёрты пажар у лазні сёлета ў раёне. Зноў “віноўніца” — печ.

А дакладней – яе комін: гаспадар купіў так званы “сэндвіч-комін”. Ён уяўляе сабой металічную трубу, што знаходзіцца яшчэ ў адной трубе. У месцы сутыкнення такога коміна з драўлянымі канструкцыямі лазні і пачаўся пажар. Звяртаем вашу ўвагу: “сэндвіч-коміны” не прызначаны для печаў! Літаральна праз два гады на такім коміне ўтвараюцца прагарыны і, як вынік, узнікае пажар.
Штогод з-за выкарыстання такіх небяспечных комінаў у нашым раёне загараюцца 3-4 лазні. Згодна з супрацьпажарнымі нормамі, у любых пабудовах – і жылых, і гаспадарчых – коміны неабходна вырабляць толькі з чырвонай цэглы. Акрамя таго, у месцы сутыкнення з дахам павінна быць раздзелка. Гэта патаўшчэнне сценкі коміна да 38 сантыметраў. Акрамя таго, нельга рабіць на гарышчы гарызантальныя коміны. У народзе іх яшчэ называюць лежакамі. Атынкоўка, пабел коміна і яго ачышчэнне ад сажы павінны быць штогадовымі.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *