У Бярэзінскім раёне прайшла прафілактычная акцыя “За бяспеку — разам”

З 15 кастрычніка па 2 лістапада праходзіла міжведамасная рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку — разам”. Галоўная мэта – папярэджванне пажараў і гібелі людзей на іх. Таму ў нашым раёне кожны дзень рэйдавыя групы, у склад якіх уваходзілі выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі сацыяльнай сферы, энерганагляду, бальніцы і іншыя, правяралі домаўладанні людзей, нагадвалі пра меры бяспекі пры абыходжанні з агнём.
У адзін з такіх рэйдаў мы і накіраваліся з дзяржаўным інспектарам Бярэзінскай раённай інспекцыі “Энерганагляд” Віктарам Францавічам Дземяшкевічам, інспектарам прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольгай Мікалаеўнай Данэйка, інспектарам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Таццянай Генадзьеўнай Шкель і спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марынай Міхайлаўнай Віктаровіч.

Поўную версію чытайце ў № 83 газеты за 3 лістапада.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *