Цяпер нам рабіць свет лепшым

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ, сучасным прадаўжальнікам традыцый ВЛКСМ, прайшла 29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці.
Удзельнікам яе ад Бярэзінскага раёна стала выконваючая абавязкі першага сакратара ГА “БРСМ” Кацярына Вяргейчык. Яна ўсяго некалькі тыдняў займае кіруючую пасаду і ўважліва слухала кожнае слова Кіраўніка дзяржавы як наказ у наладжванні работы з моладдзю.  

Сімвалічна, што на сустрэчу, прымеркаваную да 100-годдзя ВЛКСМ, кіраўнік дзяржавы захапіў камсамольскі білет. Юбілей камсамола Прэзідэнт назваў знамянальнай датай для ветэранаў арганізацыі, цяперашняй моладзі, прадаў-жальнікаў традыцый самага масавага маладзёжнага руху.
— Бачыць вас, пераемнікаў саюза моладзі, быццам вярнуцца ў сваё юнацтва, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта свята ў мяне, як і ў многіх нашых суайчыннікаў, выклікае самыя светлыя і добрыя ўспаміны, таму што камсамол — гэта маладосць, нястрымная энергія жыцця, час высакароднага імкнення змяніць свет да лепшага.
Гаварыў Прэзідэнт і наконт таго, што нягледзячы на час, галоўная задача моладзі была і будзе — змяніць свет да лепшага. Дзеля гэтага Кацярына яшчэ ў школе ўступіла ў рады новага саюза моладзі. Падкуплялі актывістку шматлікія акцыі і мерапрыемствы, дзе яна рэальна магла прынесці карысць: дапамагчы інвалідам і састарэлым, наводзіць парадак і займацца добраўпарадкаваннем роднага горада. Таму маладзёжны лідар цалкам згодна са словамі Прэзідэнта Беларусі. Ён заклікаў дакладна вызначыцца з роляй, якую ў Беларусі павінен адыгрываць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Прэзідэнт падкрэсліў, што з’яўляюцца і новыя рухі — валанцёрскія, настаўніцтва, догляд хворых і нядужых, ветэранаў і дапамога ім.
— Але трэба вызначыцца і дакладна даць сігнал нашаму грамадству, моладзі, чым вы будзеце займацца. А органам улады — нам трэба, не баючыся, сумленна і шчыра сказаць, якой уладай мы зможам надзяліць сёння моладзь, у чым яны могуць быць памочнікамі дзяржаве, у чым мы іх будзем падтрымліваць. Хоць на ўзроўні закона, — сказаў Аляксандр Рыгоравіч.
На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў падтрымку далейшай работы па азеляненні беларускіх гарадоў і сталіцы не толькі напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, якія хутка адбудуцца, але і на перспектыву. Гэтаму напрамку будзе ўдзелена дадатковая ўвага і ў рамках Года малой радзімы, пад знакам якога ў Беларусі праходзяць 2018- 2020 гады. Ад прадстаўнікоў моладзі прагучала прапанова ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адкрыць паркі сямейных дрэў, дзе людзі маглі б пасадзіць дрэва да нейкай, знамянальнай для іх, сямейнай падзеі. Падтрымаў ён і яшчэ адну прапанову — у наступным годзе правесці Рэспубліканскі форум сельскай моладзі. Такое мерапрыемства ўжо добра зарэкамендавала сябе на рэгіянальным узроўні ў Мінскай вобласці.
— Удзельнікам абласнога форуму была і я, — зазначае Кацярына.- Тут таксама атрымаўся шчыры і канструктыўны дыялог з кіраўніцтвам Мінскага аблвыканкама, гучала нямала цікавых прапаноў і ідэй, выказвалася падтрымка моладзі. Цяпер для нас галоўнае — рэалізаваць задуманае, знайсці аднадумцаў і памочнікаў сярод актывістаў. Яны ў нашым раё-не абавязкова знойдуцца, бо сёння членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі маюць звыш 500 бярэзінскіх школьнікаў і маладых людзей. Словы кіраўніка дзяржавы, яго падтрымка і ўвага нададуць нам сілы і ўпэўненасць у новых справах. Толькі тады маладзёжная арганізацыя заслужыць аўтарытэт і павагу, зможа дастойна насіць славу пераемніка камсамола.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *