Экзамен вытрыманы дастойна

Вытворчасць малака не ў апошнюю чаргу залежыць ад работы тэхнікаў-асемянатараў. Больш таго, вынікі іх працы забяспечваюць не толькі колькасць і якасць прадукцыі, але і развіццё жывёлагадоўчай галіны. Таму такі важны традыцыйны конкурс тэхнікаў-асемянатараў, які кожны год становіцца пацвярджэннем майстэрства для вопытных спецыялістаў і сапраўдным экзаменам для пачынаючых.
На конкурсе бярэзінскіх тэхнікаў-асемянатараў суседнічалі старанне і здаровая канкурэнцыя. Работа кожнага ацэньвалася па выхадзе цялят за мінулы год, размарожванні матэрыялу, асемяненні кароў і цёлак, нават, па стане пункта і знешнім выглядзе работніка, а таксама па тэарэтычнай падрыхтоўцы. Дзеля гэтага былі створаны два пасты, дзе працавала прадстаўнічае журы з раённых спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны і Мінскага племпрадпрыемства.

Поўную версію чытайце ў № 83 газеты за 3 лістапада.

Фота Алы АЛЬФЕР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *