“Бярэзінская панарама” названа лепшай у асвятленні дзіцяча-юнацкай тэматыкі  

 

У мінулую пятніцу ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны. Газета “Бярэзінская панарама” адзначана ў намінацыі “За лепшае асвятленне дзіцяча-юнацкай тэматыкі”.

Узнагароды пераможцам уручыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Н.В. Якубіцкая. Наталля Віктараўна падзякавала журналістам за ўсебаковае асвятленне жыцця грамадства, за нялёгкую і карпатлівую працу, адзначыўшы  яе важнасць і вялікую адказнасць. Пажадала цікавых ідэй і творчага натхнення.

Разам з калектывамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі за актыўнае асвятленне жыцця вобласці былі ўзнагароджаны журналісты рэспубліканскіх газет і тэлебачання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *