Квітней, любімы горад

Няспынна працягваецца добраўпарадкаванне нашага горада. Дзякуючы намаганням кіраўніцтва раёна, розных службаў і нераўнадушных грамадзян, уладкоўваюцца новыя і пачынаюць іграць больш яркімі фарбамі ўжо звыклыя месцы адпачынку. Значна змянілася і набыла іншы, сучасны выгляд і зона адпачынку каля штучнага возера па вуліцы Перамогі горада.
Сёння тут на гульнявой пляцоўцы з задавальненнем бавяць вольны час дзеці, адпачываюць моладзь і людзі сталага ўзросту, наладжваюцца культурныя мерапрыемствы раённага і абласнога ўзроўняў. З’яўляецца яно для многіх і любімым месцам сямейнага адпачынку, дзе дзеці разам з бацькамі атрымліваюць асалоду ад прыгожых краявідаў, далучаюцца да здаровага ладу жыцця падчас заняткаў на трэнажорах і проста знаходзяць спакой ад гарадской мітусні на ўлонні прыроды.

Алена МУРАЧ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *