У Беразіно адбыўся мітынг з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі

У горадзе Беразіно 6 лістапада адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды 101-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. На цэнтральнай плошчы, каля помніка У.І. Леніну, традыцыйна сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, каб у чарговы раз аддаць даніну павагі і памяці падзеі, якая стала адпраўным пунктам ў атрыманні нашай рэспублікай незалежнасці і суверэнітэту.
Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага савета ветэранаў М.С. Абазовік. Вершаванае віншаванне ад моладзі Бярэзіншчыны агучыла бухгалтар РК БРСМ Вольга Казюка.
Да помніка Леніну былі ўскладзены чырвоныя гваздзікі – неад’емны сімвал рэвалюцыйнага свята.   

 

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *