Абласное свята ў Любані

На мінулым тыдні, 6 лістапада, горад Любань вітаў удзельнікаў абласнога свята, прысвечанага 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі. Тут, на цэнтральнай плошчы, сабраліся ветэраны камсамольскага руху і прадстаўнікі сённяшняй маладзёжнай арганізацыі, кіраўніцтва вобласці і рэгіёнаў.

Пасля прывітальнага слова старшыні Любанскага райвыканкама С.І. Казецкага адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з пасланнем да будучых пакаленняў, якая будзе адкрыта праз 50 гадоў. Гэта стане знамянальным для моладзі ў 2068 годзе, не знікне і памяць пакаленняў сённяшніх. Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да мемарыяла “Загінуўшым савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам”.
Свята перамясцілася ў раённы Дом культуры, дзе гасцей “сустракалі” выставачныя пляцоўкі, імправізаваная фотазоны і тэлестудыя. Выставу сімвалізавалі камсамольскія білеты і значкі, узнагароды савецкага часу і адпаведныя дакументы, сцягі, вымпелы, іншыя сімвалы той вялікай эпохі, якія назаўсёды застануцца ў памяці.
У памяць пра 100-гадовы юбілей ВЛКСМ – новыя ўзнагароды, якія ўручыў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта І.С. Маркевіч, папярэдне адзначыўшы, што камсамол заўсёды быў ідэйным лідарам, заўсёды даваў імпульс усім пачынанням, якія былі і ёсць у нашай краіне. “А мы заўсёды будзем рабіць усё для таго, каб наша краіна, нашы людзі адчувалі і бачылі адносіны ўсіх да даверанай справы і нашай Радзімы”, — падкрэсліў Іван Станіслававіч.
Узнагароды на святочнай сцэне атрымалі і прадстаўнікі Бярэзінскага раёна. Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Лашкоўскі, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь – загадчыца паліклінікі Бярэзінскай цэнтральнай раённай бальніцы К.А. Крук.


Наш раён на ўрачыстасці прадстаўляла дэлегацыя з дзесяці чалавек, куды ўвайшлі ветэраны камсамольскага руху і члены раённай арганізацыі БРСМ, прадстаўнікі рйвыканкама. Акрамя таго, у канцэрце прыняў удзел ансамбль «Рэтра», а адным з яго вядучых быў Аляксей Бабашаў.
Фота прадастаўлена газетай “Голас Любаншчыны”.

Абласное свята ў Любані: 1 комментарий

  • 9 ноября 2018 в 13:35
    Permalink

    Молодец наша Кристина Александровна!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *