Усе на баскетбол!

З 12 лістапада ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный” праходзяць спаборніцтвы па баскетболе ў рамках раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры і спорту.

Гульні будуць даўжыцца да 26 лістапада, у іх прымаюць удзел каманды раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, настаўнікаў фізічнай культуры і спорту навучальных устаноў раёна, цэнтральнай раённай бальніцы, філіяла “ Здравушка-агра” , “Бярэзінскай ЖКГ” і “Бярэзінскага лясгаса”.
— Усе гульні надзвычай відовішчныя і напружаныя, і пакуль рана гаварыць аб яўных фаварытах, — лічыць дырэктар фізкультурна – аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васілій Сяргеевіч Аўчарэнка. – Таму запрашаем бярэзінцаў на свае вочы ацаніць клас гульні і перажыць інтрыгуючыя пачуцці.
Застаецца дадаць, што пачатак гульняў па баскетболе ў буднія дні ў 18 гадзін.
Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *