У Бярэзінскім раёне праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

У Беразіно пачалася акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”, першы этап якой ужо прайшоў на аўтавакзале філіяла “Аўтамабільны парк №22 г. Беразіно”.

“Якраз па адрасе!” – пачулі мы ад прывабнай маладой жанчыны, што курыла на аўтавакзале ў чаканні свайго аўтобуса. Выратавальнікі напомнілі ёй пра меры ўласнай бяспекі пры курэнні і ўручылі буклет.
Такую ж работу мы праводзілі і з іншымі пасажырамі. Асаблівая ўвага надавалася мужчынам сярэдняга ўзросту з цыгарэтай у руках: менавіта гэта – характэрны партрэт чалавека, што здольны пакурыць у доме, недаацэньваючы небяспечнасць такіх паводзін. “Рэкламаванне” пажарнага апавяшчальніка арганічна спалучылася з размовамі пра шкоду курэння ў доме. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў буклеты і памяткі пра бяспечную эксплуатацыю печаў ад юных пажарных з клуба “Сірэна”.
Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» — галоўнае мерапрыемства Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Менавіта з-за неасцярожнасці пры курэнні штогод у Беларусі гіне каля 400 чалавек… Беражыце сябе! Пры пажары і іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *