Бярэзінцы прынялі ўдзел у антытытунёвай акцыі

З 12 па 15 лістапада жыхары раёна прымалі ўдзел у рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Мы супраць курэння”. Адным з мерапрыемстваў акцыі стала сустрэча ў раённай бібліятэцы, якую правёў урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Віктаравіч Масюк.

Расказаўшы аб шкодзе тытуню і курэння, ён адзначыў, што ў барацьбу з гэтай заганнай прывычкай уключаецца ўсё больш людзей і зацікаўленых службаў, у тым ліку і работнікі бібліятэк, якія рэгулярна праводзяць гутаркі з падлеткамі і школьнікамі, наладжваюць тэматычныя выставы літаратуры і мовай кнігі заклікаюць да ўкаранення здаровага ладу жыцця. А загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Іванаўна Яроцкая дадала:
— Калі вы жадаеце перастаць хвалявацца аб сваім здароўі, траціць грошы на цыгарэты і, нарэшце, адчуць свабоду і задаволенасць сабой, прыходзьце ў бібліятэку – мы вас заўсёды чакаем і падкажам, як пазбавіцца ад шкодных звычак і паклапаціцца аб сваім самаадчуванні.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *