Чалавек і яго справа

Мікалай Мікалаевіч Буры ў сельгасфіліяле “АграМАЗ” працуе менш года. І ўжо за гэты час праявіў сябе як вопытны механізатар, які заўсёды ставіцца адказна да работы і рэгулярна выконвае даведзеныя нормы і заданні. За яго плячыма не адзін год работы на трактары ў іншых сельгасарганізацыях, дзе Мікалай Мікалаевіч таксама паказваў узор працавітасці. Яму падуладны цэлы спектр выконваемых работ. Так, перад тым, як паставіць свой МТЗ-3022 на зімовы тэхагляд, М.М. Буры ўзорваў глебу пад азімую і веснавую сяўбу, працаваў з дыскатарам: магутны энерганасычаны трактар заўсёды запатрабаваны. А калі за яго рулём вопытны спецыяліст, — удвая.
Сёння ў механізатара невялікі перапынак у выкананні асноўных работ. Але неўзабаве яго чакае новы цыкл сельскагаспадарчых спраў: спачатку – вывазка на палі арганікі, а затым — зноў ворыва, іншыя клопаты, якія напаўняюць кожны дзень чарговымі поспехамі і дасягненнямі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.
На здымку: Мікалай Мікалаевіч Буры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *