Бярэзінцы ў ліку першых

17 лістапада ў горадзе Чэрвені прайшоў турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Л.М. Корзуна. Тут навучэнцы Бярэзінскай дзіцячай юнацка-спартыўнай школы алімпійскага рэзерву занялі трэцяе месца.
На прыступку вышэй узняліся юнакі 2002-2004 гадоў нараджэння на спартакіядзе Мінскай вобласці па грэка-рымскай барацьбе. На гэтых спаборніцтвах быў лепшым у сваёй вагавой катэгорыі Іван Усніч, другое месца занялі Максім Каныгін, Дзмітрый Буры, трэцімі сталі Крысцін Карбановіч, Аляксей Каныгін, Іван Навумаў і Іван Гарнастаеў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *