Прафілактыка правапарушэнняў не здымаецца з парадку дня

Гэта было падкрэслена на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, дзе размова ішла аб эфектыўнасці выканання Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў у Бярэзінскім раёне ў трэцім квартале гэтага года.

У цэлым, як адзначала выступаючы з інфармацыяй намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.В. Карэцкая, удалося забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку, выкананы ўсе запланаваныя мерапрыемствы.
Аднак па стане на 1 лістапада узровень злачыннасці ў разліку на тысячу чалавек у параўнанні з мінулым годам вырас і склаў 113,3 працэнта. Павялічылася колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій — сёлета іх зарэгістравана 10.
У той жа час знізілася колькасць выяўленых правапарушэнняў па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі — з 12 летась да 9 сёлета.
Бярэзінскім раённым аддзелам унутраных спраў сумесна з райвыканкамам пастаянна праводзіцца маніторынг змяненняў сацыяльных фактараў, якія ўплываюць на крымінагенную абстаноўку, яны разглядаюцца на пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, прымаюцца рашэнні, накіраваныя на ўхіленне праблем.
Адна з праблем — п’янства і алкагалізм. На барацьбу з гэтай з’явай, а таксама на забеспячэнне працоўнай занятасці людзей, прафілактыку сямейна-бытавых правапарушэнняў, злачынстваў, прапаганду здаровага ладу жыцця накіравана работа грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (ГПАП), 6 з іх створаны ў сельскай мясцовасці і 1 — у горадзе. Усе яны адпавядаюць патрабаванням, маюць неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу і дакументацыю.
Савет па прафілактыцы правапарушэнняў дзейнічае пры райвыканкаме, на яго пасяджэннях разглядаюцца пытанні выканання адпаведнай Комплекснай праграмы.
Адна з форм дзейнасці ГПАП — індывідульная работа з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем, нідзе не працуюць, стаяць на прафілактычным уліку ў міліцыі і ГПАП, вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, абавязаных асоб і гэтак далей. Акрамя пасяджэнняў, члены грамадскіх пунктаў аховы правапарадку раз у месяц праводзяць абследаванне атэрыяльна-бытавога становішча сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, праводзяць прафілактычныя гутаркі. Камісійна наведваюць на даму і грамадзян, якія не з’яўляюцца на пасяджэнні. Праводзіцца іншая работа.
У цэлым, работа праваахоўных органаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама і абласных арганізацый па папярэджванні правапарушэнняў адпавядае патрабаванням і будзе працягнута. Улічваючы тое, што ў статыстыцы злачыннасці пераважаюць крадзяжы (у апошні час — мабільных тэлефонаў), будуць праведзены акцыя «Обезопась своё имущество», маніторынг грамадскіх месцаў.
Для таго, каб прафілактычная работа, якая праводзіцца, была больш эфектыўнай, першы намеснік старшыні райвыканкама А.М. Шыфрын звярнуў увагу на неаслабны кантроль за выкананнем запланаваных мерапрыемстваў і прынятых рашэнняў.
Абмеркаваны іншыя пытанні парадку дня.
Ала АЛЬФЕР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *