Баскетбол завяршыўся, чакаем футбол!

З 12 па 27 лістапада ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный” праходзілі спаборніцтвы па баскетболе ў рамках раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры і спорту.

За пачэснае права ўвайсці ў тройку мацнейшых у гэтым гульнёвым відзе спорту змагаліся каманды раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, настаўнікаў фізічнай культуры і спорту навучальных устаноў раёна, цэнтральнай раённай бальніцы, філіяла “Здравушка-агра”, “Бярэзінскай ЖКГ” і “Бярэзінскага лясгаса”.
— Усе яны паказалі выдатны клас гульні і вялікае жаданне перамагчы, — падвёў вынікі мерапрыемства дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васілій Сяргеевіч Аўчарэнка. — Аднак спаборніцтвы на тое і праводзяцца, каб выбраць мацнейшага сярод мацнейшых.
На гэты раз з “вікторыяй” віншаванні прымала каманда ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Яе ігракам пакуль няма роўных на баскетбольнай пляцоўцы. Другое месца заняла каманда ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, а трэцяй стала каманда РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Усе пераможцы атрымалі медалі і дыпломы.
Але адкладваць далёка спартыўную форму і кеды работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” не збіраюцца. Ужо 10 снежня яны чакаюць у сябе каманды на спаборніцтвы па футболе ў рамках раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры і спорту. Тут гарантаваных інтрыг і відовішчаў будзе яшчэ шмат.
Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *