«Час міласэрнасці» ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы

Пад такой назвай у аўторак прайшло мерапрыемсва для маладых інвалідаў.

Галоўная мэта сустрэчы —  нагадаць усім, што неабходна радавацца жыццю кожны дзень, усміхацца, дарыць цеплыню, дабро іншых людзям, быць міласэрнымі. Вядучыя мерапрыемства  Валянціна Іванаўна Яроцкая і Алена Аляксееўна Ізмер падзяліліся з гасцямі цікавымі парадамі, як узняць і захаваць цудоўны настрой: весці здаровы лад жыцця, адпачываць, марыць, падарожнічаць… Вядома ж, яны  імкнуліся  стварыць прысутным цудоўны настрой: прапаноўвалі адгадаць загадкі, згуляць у гульні і частавалі цукеркамі.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *