Бярэзінская арганізацыя Беларускага саюза жанчын названа адной з лепшых у вобласці

Ці патрэбна гаварыць пра місію жанчыны ў грамадстве? Тым больш, што яна даволі шматгранная і аб’яднаная ў агульную справу – рабіць гэты свет больш моцным і міласэрным.

Гаварыць патрэбна, нягледзячы на тое, што асноўны доказ – канкрэтныя справы. Мноства іх назвала ў сваім дакладзе старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Т.М. Круталевіч на справаздачна-выбарчай канферэнцыі. Ні многа ні мала — 20 гадоў узначальвала Тамара Мікалаеўна раённую арганізацыю, якая сёння аб’ядноўвае 235 жанчын. За два з паловай апошніх, справаздачных, гады арганізацыя прырасла на 75 чалавек.

Але колькасць – не самамэта, як адзначала дакладчыца, галоўнае – аўтарытэт. Жаночая суполка займае сваё значнае месца ва ўсіх сферах, не абыходзячы і галоўныя дзяржаўныя падзеі, і разнастайныя акцыі. Актывісткі руху прымаюць самы шырокі ўдзел у выбарах, не пакінулі па-за ўвагай 80-гадовы юбілей Мінскай вобласці, сама за сябе гаворыць назва праекта “У Победы не женское лицо”. Нямала іншых доўгатэрміновых праектаў, адзін з іх, “Дзяўчаты ў эпоху рызыкі”, адзначаны Падзякай старшыні Мінаблвыканкама. Не маюць аналагаў праекты “Дочкі-маці”, “Сям’я без бацькі, як хата без страхі” і іншыя.

Раённая арганізацыя не забывае пра маці салдат (акцыя “Звание свято – мать солдата), пра жанчын, якія апынуліся ў складаным становішчы (мерапрыемства “Мамы, вы пишите судьбы детей).

Здаецца, няма той сферы, дзе б ні былі адзначаны сваімі справамі актывісты Беларускага саюза жанчын – “Женсовет – героям жатвы”, “Ангелы в белых халатах”, “К ветеранам – с поклоном”, “Дом без одиночества”, “Автобус трезвости”, “Коллектив без табачного дыма”… Спіс разнастайных мерапрыемстваў і праектаў можна пералічваць даволі доўга. Усяго за справаздачны перыяд праведзена 66 мерапрыемстваў, з іх 12 – з дапамогай спонсараў. Спонсары з ліку мужчын па ініцыятыве Мінскай абласной арганізацыі адзначаюцца ў намінацыі “Благородство”, у Бярэзінскім раёне такімі названы дырэктар рынку “ТрыА” М.А. Касоўскі і індывідуальны прадпрымальнік А.Л. Купіч.

Больш падрабязна пра спонсарскую дапамогу ў справаздачы адзначала і назвала многіх іншых добраахвотных памочнікаў старшыня рэвізійнай камісіі Р.М. Аўтуховіч.

Станоўча ацаніў работу раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын намеснік старшыні райвыканкама У.М. Навіцкі, адзначыўшы яе як дакладную і паступовую. Пра сумесную дзейнасць гаварылі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.В. Калячка і старшыня раённага савета ветэранаў М.С. Абазовік. З работай клуба “Сустрэча” пазнаёміла Т.С. Альшэўская.

Шмат чаго маглі б расказаць пра сваю работу актывісткі жаночага руху на Бярэзіншчыне. Справы і дабрачыннасць некаторых з іх – Надзеі Паўлаўны Мельнік, Ніны Карлаўны Ліннік, Раісы Міхайлаўны Аўтуховіч, Маргарыты Мікалаеўны Макаранка, Аксаны Браніславаўны Танавай — адзначаны ганаровымі граматамі раённай арганізацыі. Ганаровай граматай абласной арганізацыі БСЖ узнагароджана Т.М. Круталевіч. Яе ўручыла Тамары Мікалаеўне і выказала словы падзякі за вялікую работу і значны ўклад у жаночы рух старшыня Мінскай абласной арганізацыі С.Р. Сарока, якая прымала ўдзел у рабоце канферэнцыі.

Святлана Рыгораўна назвала бярэзінскую раённую арганізацыю адной з лепшых у вобласці, пажадала працягваць напрацаванае і пераемнасць пакаленняў, вызначыла новыя мэты і задачы арганізацыі. Ажыццяўляць іх давядзецца новаму складу праўлення на чале з нанава выбранай старшынёй арганізацыі Т.М. Лучанок. Плённай работы па ўмацаванні аўтарытэту жаночага аб’яднання і стымуляцыі актыўнасці жанчын раёна пажадала Таццяне Міхайлаўне С.Р. Сарока. А ў дапамогу — парасон, як сімвал з вядомай песні — “… усё, што акрамя, лёгка паправіць з дапамогай парасона”. На жаль, пакуль што гэта толькі мара, таму ў дапамогу жанчыны па ранейшаму бяруць дабро, нераўнадушша, сілу веры, сваю няўрымслівасць.

Ала АЛЬФЕР.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *