На ёлку — без піратэхнікі і шкляной тары

З мэтай папярэджвання надзвычайных сітуацый і забеспячэння правапарадку ў час сустрэчы Новага года,  будзе наладжаны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.
Так, на працягу часу з 23 да 5 гадзін раніцы ў навагоднюю ноч плануецца абмежаваць рух транспартных сродкаў па вуліцы Кастрычніцкай горада ад перакрыжавання з вуліцы Перамогі да выезду з гаражоў райвыканкама. У гэты ж час на падыходах да цэнтральнай плошчы будуць устаноўлены кантрольна–прапускныя пункты. Як і ў папярэднія гады, на плошчу не трапяць п’яныя асобы, а таксама грамадзяне з піратэхнічнымі вырабамі, спіртнымі напоямі і напоямі ў шкляной тары.
— Гэтыя папераджальныя нормы бяспекі ў першую ноч года вядомыя бярэзінцам і не павінны нікому азмрочыць святочны настрой, — зазначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі раённай міліцыі падпалкоўнік міліцыі С. В. Шкуратаў. — Таму заклікаем усіх бярэзінцаў сустрэць Новы год весела і без непрыемных сустрэч з міліцыяй!

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *