Навагоднія цуды  на дабрачыннай ёлцы ў Беразіно

Дабрачынная ёлка, на якую завіталі дзеці з розных населеных пунктаў Бярэзінскага раёна, прайшла 28 снежня ў раённым Цэнтры культуры. На “Зоркі сёмага неба”, а менавіта так называлася цікавае казачнае  музычнае прадстаўленне, падрыхтаванае для хлопчыкаў і дзяўчынак супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры, былі запрошаны дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці-інваліды, а таксама дзятва, якая напярэдадні навагодніх свят знаходзілася ў сацыяльна-педагагічным цэнтры раёна, і  тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія дасягнулі  значных поспехаў у адыходзячым годзе.

Казачныя персанажы, падарункі і, вядома ж, цуды, чакалі ўсіх дзетак у гэты дзень.  А настроіў іх на святочны лад  старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта  Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў. Ён першым павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і Калядамі,  уручыў самым–самым салодкія падарункі.

Усхваляваная дзятва разам з  пачэснымі гасцямі – дэпутатам   Палаты  прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.А. Атрошчанка, начальнікам  галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама М.М. Кухаўцом, старшынёй раённага Савета дэпутатаў В.В. Лашкоўскім,  намеснікам старшыні райвыканкама У.М. Навіцкім пільна сачыла за дзеяй навагодняга прадстаўлення, спявала песні і з радасцю апладзіравала гарэзлівым казачным персанажам, якія падрыхтавалі для іх вясёлае зорнае падарожжа. Закончылася прадстаўленне традыцыйным запальваннем ёлкі, святочным віншаваннем Дзеда Мароза і каляднай песняй Снягуркі.

Дабрачыннае мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі “Нашы дзеці”.

 Фота Юліі  Букель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *