Прафсаюзы ў спартыўнай школе

Традыцыйна напярэдадні калядных і навагодніх свят у рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан сустрэлася з выхаванцамі Бярэзінскай дзяржаўнай раённай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.
На гэты раз віншаванні гучалі ў адрас дзяўчат — пераможцаў раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе і пляжным валейболе, што займаюцца пад кіраўніцтвам вядомага трэнера Мікалая Мікалаевіча Міхалёва.
У складзе каманды – Лера Вяроўкіна, Насця Смелякова, Віка Губіч, Ганна Каротчыкава, Ліза Сярмяжка, Паліна Гулак, Вольга Качура, Алена Крот, Марыя Козырава. На cваім рахунку ў мінулым годзе яны запісалі шмат перамог, якія не пакідала без увагі наша раёнка і пра якія можна доўга з гонарам нагадваць.
А.М. Токан уручыла салодкія падарункі і пажадала дзяўчынкам выдатнай вучобы, спаўнення самых запаветных мар і жаданняў, а таксама новых яркіх спартыўных перамог.

На здымку: А.М. Токан разам з юнымі валейбалісткамі і іх трэнерам М.М. Міхалёвым.
Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *