Сацработнікі Бярэзіншчыны адзначылі 100-гадовы юбілей службы

Учора, 8 студзеня, у цэнтры культуры Бярэзінскага раёна было шматлюдна і весела. Тут сабраліся работнікі сацыяльнай службы, ветэраны працы, госці, бярэзінцы. Граматы, падзячныя лісты,  кветкі, віншаванні  –  ніхто не застаўся без увагі.

Павіншавалі работнікаў сацыяльнай службы і пачэсныя госці мерапрыемства — намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Аляксеевіч  Атрошчанка, начальнік упраўлення працы і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алена Мікалаеўна Аляшкевіч, начальнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня Васілій Васількоў і іншыя.

Завяршылася святочнае мерапрыемства выступленнем арт-групы “Беларусы”.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Поўную версію чытайце ў газеце.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *