Прафсаюзы — жывёлаводам

Добрым сюрпрызам стаў для жывёлаводаў ААТ “Бярэзінскі” візіт да іх напярэдадні навагодняга свята старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М.А. Каўзуновіч. Ды і нагода для такой сустрэчы ў Марыны Аляксандраўны была таксама прыемная, бо праводзілася яна ў рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”.


У снежаньскую раніцу былі наведаны ўсе чатыры жывёлагадоўчыя аб’екты сельгасарганізацыі – комплекс па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ў аграгарадку Косаўка, малочнатаварны комплекс у в. Капланцы, дубраўская і мацевіцкая малочнатаварныя фермы.
На памяць працаўнікам названых аб’ектаў засталіся не толькі ўспаміны аб шчырай і адкрытай размове, у якой прымалі таксама ўдзел галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Бярэзінскі” А.М. Барауля і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Т.М. Варабей, словы пажаданняў са святамі і далейшых працоўных поспехаў, а і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Як запэўніла яго старшыня М.А. Каўзуновіч, у 2019 годзе акцыя “Наш жывёлавод” будзе мець свой традыцыйны працяг.


Анатоль ПАЛЫНСКІ.
На здымках: у час сустрэч з працаўнікамі ААТ “Бярэзінскі”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *