Работа — больш напружаная

На гэтым тыдні на пасяджэнні раённай рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аглядавых камісій пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама У.М. Навіцкага размова пачалася з падрабязнага разгляду аператыўнай абстаноўкі за мінулы тыдзень. Як дакладваў начальнік Бярэзінскага РАНС М.В. Андрыевіч, у раёне адбылося тры пажары. У прычынах узгаранняў вінаватыя самі гаспадары.
Таму яшчэ больш напружанай павінна быць работа аглядавых камісій, больш пільнай – увага на нядобранадзейных грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем.
Заслухана і прааналізавана работа ўсіх аглядавых камісій. Дарэчы, на пасяджэнне былі запрошаны члены гарадской камісіі, перад якімі пастаўлена задача правесці якаснае абследаванне ў прыватным сектары.

Ала АЛЬФЕР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *