Спартыўныя дасягненні бярэзінцаў

 

 

Хакей

6 студзеня ў Барысаве прайшоў калядны  турнір па хакеі з шайбай сярод  юнакоў  2002­-2005 гадоў нараджэння. Тут бярэзінская каманда “Лісяняты” заняла першае месца.

12-­13 студзеня ў Барысаве прайшлі адкрытыя раённыя спаборніцтвы па хакеі з  шайбай «Золотая шайба» сярод дзяцей  і  падлеткаў у рамках святкавання Сусветнага дня снегу. Тут ужо юныя бярэзінскія  “Лісяняты” былі трэцімі.

 ФУТБОЛ

12-­13 студзеня ў Барысаве прайшлі папярэднія гульні  Кубка Мінскай вобласці па міні-­футболе. Бярэзінцы замкнулі пяцёрку.

ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ  

12 студзеня школьнікі  масава каталіся на каньках! Спецыялісты фізкультурна–аздараўленчага цэнтра “Лазурный”  нагадваюць дзецям і падлеткам, што ўдосталь пакатацца яны могуць  не толькі ў выхадныя але і буднія  дні.

 НАШ КАР. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *