Крымінал за тыдзень

З 21 па 28 студзеня Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў 4 крымінальныя справы.

У КАГО НА ВЯЧЭРУ ХАЛАДЗЕЦ?

Невядомы 20 студзеня выбіў акно ў доме вёскі Высокая Гара і праз яго сцягнуў лічбавы прыёмнік, пакет прыпраў “Мівіна”, кілаграм гавяджай печані, 1,5 кілаграма гавяджых лёгкіх, 0,5 кілаграма сэрца і… кіло свіных ножак на суму 25 рублёў 50 капеек.

ГАСПАДАР ПРЫЙШОЎ –  А БАТАРЭЙ НЯМА!

На працягу часу з 20 па 22 студзеня невядомы трапіў на тэрыторыю новабудоўлі па вуліцы Камсамольскай горада. Пасля яго візіту без слядоў зніклі дзве акумулятарныя батарэі на суму 3300 рублёў.

ЗАДАЧА З ДВУМА НЕВЯДОМЫМІ

Усё больш небяспечна становіцца быць карыстальнікам сацыяльных сетак у віртуальным павуцінні. Так, невядомы ў неўстаноўлены час здзейсніў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі на старонцы “Вконтакте”, карыстальнік заблакіраваў яе і паведамленні з артыкула “Друзья” пасля просьбы аб прадастаўленні звестак аб банкаўскіх картках.

Аляксандр КАЖЭЎКА, начальнік Бярэзінскага  раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *