«Звенит январская вьюга»

Як не бывае аднолькавых зім, так і не паўтараецца праграма традыцыйнага канцэрта выкладчыкаў і вучняў Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў “Снежная мелодыя”. У чарговы раз яна падарыла слухачам мноства прыемных уражанняў і сапраўдную зімовую казку.

Стварылі яе на сцэне раённага цэнтра культуры чыстыя галасы інструментальнага ансамбля педагогаў “Арт-нюанс” і выдатная харэаграфія ўзорнага тэатра танца “Пёстрый мир”. Свае музычныя ноткі ў зімовую мелодыю ўнеслі вакалісты – педагогі Мікалай Міхайлоўскі, гру- па “Музычныя сябры”, Таццяна Калінка, Наталля Сыч, Глафіра Цярэня і група “Стыль”. Не ўявіць бярэзінцам зімовага канцэрта і без акордаў музыкантаў Генадзія Дайнэкі, Андрэя Галузава, Ніны Танавіцкай, Настассі Барысёнак, прыгожых харэаграфічных нумароў Аляксандры Вырвіч і яркіх спеваў вучняў эстраднага аддзялення. Усе яны неслі ў залу неверагодную чысціню, лёгкасць і асабліва бадзёры настрой.
— Сёлета мы таксама не здрадзілі традыцыі ўзяць аўдыторыю ў палон сваіх творчых талентаў і адкрыццяў, — зазначыла дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Наталля Генадзьеўна Сляпцова, — дзеля гэтага зноў змяшалі жанры і стылі, не пабаяліся рызыкнуць з выбарам кампазіцый і падыходам да танцавальных нумароў. У выніку кожны прысутны ў зале знайшоў для сябе ў праграме канцэрта свае зімовыя ноты і матывы, напісаў сваю ўласную зімовую мелодыю, якая надоўга застанецца ў яго душы і прагоніць завеямі і замётамі, няхай на пэўны час, трывогі і турботы.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *