На лінейку станавіся!

Завяршэнне зімы для працаўнікоў сельскай гаспадаркі азначае пачатак палявых работ. А для таго, каб ішлі яны актыўна, без збояў і паломак, штогод у гэты перыяд наладжваецца агляд тэхнікі. Сёлета ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта “Аб правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных сельскагаспадарчых, меліярацыйных і дарожна-будаўнічых машын” гэта работа будзе наладжана з 19 лютага па 1 кастрычніка.

Так, у адпаведнасці з графікам, у сельгасарганізацыях тэхагляд трак-тароў і прычэпаў пройдзе з 27 лютага па 15 сакавіка, корманарыхтоўчай тэхнікі – з 2 па 26 красавіка, збожжаўборачных камбайнаў – з 4 па 21 чэрвеня. Асобна зацверджаны графік правядзення тэхагляду трактароў, прычэпаў дарожна-будаўнічых і меліярацыйных машын ар-ганізацый раёна. Гэтыя дакументы даведзены даведама кіраўнікоў і спе-цыялістаў арганізацый і гаспадарак.
Асобна хочацца спыніцца на правядзенні агляду тэхнікі, якая знаходзіцца ў прыватным карыстанні. Наладжвацца ён будзе большай часткай паралельна з аглядам корманарыхтоўчай тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў і пройдзе для прыватнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Багушэвіцкага сельсавета, 2 красавіка (мехдвор сельгасфіліяла “Ома”) і 19 красавіка (мех-двор ААТ “Багушэвічы”)
ў 9 гадзін; Капланецкага сельсавета – 5 красавіка ў 9 гадзін (мехдвор ААТ “Брадзец”) і ў 12 гадзін (мех- двор ААТ “Месціна”), а таксама 17 красавіка ў 9 гадзін (мехдвор ААТ “Бярэзінскі”); Дзмітравіцкага сельсавета – 12 красавіка ў 9 гадзін (мехдвор сельгасфіліяла “Арэшкавічы”) і 26 красавіка ў 14 гадзін (мехдвор в. Дзмітравічы); Пагосцкага сельсавета – 10 красавіка ў 9 гадзін (мехдвор ААТ “Па-госцкі”, аг. Пагост) і ў 12 гадзін (мехдвор ААТ “Пагосцкі”, аг. Лешніца); Паплаўскага сельсавета – 3 красавіка ў 11 гадзін (мехдвор сель-гасфіліяла “Здравушка-агра”, аг. Паплавы) і ў 12 гадзін (мехдвор сельгасфіліяла “Здравушка-агра”, в. Новіны); Бярэзінскага сельсавета – 24 і 26 красавіка ў 9 гадзін адпаведна на мехдвары ААТ “Бярэзінскі райагра-сэрвіс” і ААТ “Уша”.
Пры прадастаўленні на тэхнічны агляд тэхнікі яе ўладальнікі (сельгаспрадпрыемствы, арганізацыі, а таксама прыватнікі і кіраўнікі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак) павінны прад’явіць наступныя дакументы: пасведчанне трактарыста-машыніста, медыцынскую даведку, пасведчанне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны (за правядзенне тэхагляду трактара ці самаходнай машыны — гэта 0,3 базавай велічыні, за тэхагляд трактарнага прычэпа — 0,2 базавай велічыні), тэхнічны пашпарт на транспартны сродак.
Кожная адзінка тэхнікі ў абавязковым парадку павінна быць укамплектавана вогнетушыцелем, медыцынскай аптэчкай, знакам аварыйнага прыпынку і знакам ціхаходнага транспарт-нага сродку.

Сяргей ЖАЎНЯРОВІЧ, начальнік інспекцыі Дзяржтэхнагляду Бярэзінскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *