На Бярэзіншчыне праходзіць акцыя “Старасць у радасць”! Далучайцеся!

 

На працягу лютага Бярэзінскі ТЦСАН праводзіць дабрачынную акцыю “Старасць у радасць”. Галоўная мэта — сабраць як мага больш гігіенічных прыналежнасцей для пажылых людзей, інвалідаў, што пражываюць у аддзяленні кругласутачнага прыбывання ў Дулебах.

Далучыцца да яе можа кожны жыхар Бярэзіншчыны. Неабходна толькі набыць

сродкі гігіены (мыла, шампунь, мачалку, уралагічныя пракладкі, памперсы для дарослых) мыйныя і чысцячыя сродкі для сантэхнікі, посуду ў магазінах «Остров чистоты», «Радуга» (вул Перамогі), І.П. Смелякоў П.В. (рэчавы рынак райспажыўтаварыства),  аддзелах гаспадарчых тавараў і касметыкі “Дома гандлю” і пакінуць у спецыяльных кошыках.

Прыемна, што бярэзінцы актыўна падтрымліваюць акцыю. У сераду мы праехаліся па магазінах з загадчыцай аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Таццянай Дзмітрыеўнай Галуза. Шмат гігіенічных прыналежнасцеўй і сродкаў для мыцця посуду, сантэхнікі назбіралася ў “Острове чистоты”.

— У нас на ўваходзе ў магазін стаіць спецыяльны кошык, дзе можна пакінуць набытыя рэчы для бабуль і дзядуляў, — гаворыць загадчыца магазіна “Остров чистоты” Кацярына Вадзімаўна Буйніцкая. – Мы кожнаму пакупніку расказваем пра акцыю, заклікаем далучыцца. І самі, вядома ж, падтрымалі такое карыснае мерапрыемства.

У іншых магазінах таксама нераўнадушныя бярэзінцы пакідаюць і мыла, і шампунь, і мачалкі, і сродкі для мыцця посуду.

— Усім, хто далучыўся да акцыі, вялікі дзякуй. Бабулям і дзядулям, што знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дулебах, неабходна вельмі шмат сродкаў гігіены, — зазначае Таццяна Дзмітрыеўна. – Асабліва – ляжачым пажылым людзям. Хацелася б, каб як мага больш бярэзінцаў далучылася да нашай дабрачыннай акцыі. Не патрэбна набываць нейкія дарагія сродкі. Напрыклад, самае простае, таннае мыла, мачалкі, шампунь і іншае. Шчырая ўдзячнасць і калектывам гандлёвых аб’ектаў, якія падтрымалі нашу акцыю, актыўна расказваюць пра яе пакупнікам. Усе прыналежнасці, што мы сёння сабралі, у бліжэйшы час перададзім у Дулебы. А акцыя працягваецца, калі ласка, далучайцеся!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *