Не адпускае нас Афганістан…

Амаль дзесяць гадоў савецкія афіцэры і салдаты выконвалі свой воінскі доўг у Афганістане, дэманструючы стойкасць, мужнасць і вернасць баявой прысязе. У лёсе кожнага воіна-інтэрнацыяналіста вайна пакінула свой след. Роўна трыццаць гадоў мінула з тых часоў ваеннага ліхалецця, але дагэтуль іх душэўныя раны не загойваюцца і гісторыкі не далі дакладную ацэнку тым падзеям. Воіны-інтэрнацыяналісты таксама не спяшаюцца з вывадамі. Успамінамі аб далёкіх гадах службы на чужыне з намі падзяліўся Мікалай Уладзіміравіч Каханоўскі.

Дэмбельскі альбом

М.У. Каханоўскі лічыць сябе шчаслівым чалавекам: у яго ёсць сям’я – любімая жонка, клапатлівая дачка і ўнукі. Мужчына імкнецца нічым не азмрочыць іх настрой, але разпораз дастае з шафы і паказвае родным свой дэмбельскі альбом. З пажоўклых ад часу чорна-белых фотаздымкаў глядзіць малады падцягнуты мужчына, апрануты ў вайсковую форму колеру хакі, на баявой машыне альбо з аўтаматам у руках. На большасці фотакартак ён разам з сябрамі.
— Пасля вяртання з арміі са сваімі вайскоўцамі сувязь не падтрымліваю, — гаворыць Мікалай Уладзіміравіч, — ды і пра службу нікому з родных, вяскоўцаў не распавядаў. Не сябрую я і з віртуальным павуціннем, каб у вольны час адшукваць звесткі ў сацыяльных сетках пра былых баявых сяброў. Не часта па тэлевізары ўзгадваюцца гарады, дзе мне даводзілася служыць. Вось толькі ў лютым я трапляю ў палон ваенных успамінаў і зноў вяртаюся да тых падзей. .
Пасля заканчэння Дзмітравіцкай сярэдняй школы Мікалай Уладзіміравіч паспеў па лініі ДТСААФ атрымаць вадзіцельскае пасведчанне і марыў у арміі ўдасканаліць навыкі ваджэння. Практычна так і атрымалася.

Полную версию читайте в № 11 газеты за 13 февраля.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *