«Тут вытокі мае»

Адным з першых далучыўся да фотаконкурсу рэдакцыі Аляксандр Бурымскі:
— На здымках наш прысядзібны ўчастак на беразе ракі, у вёсцы Жорнаўка. Мы з жонкай Ганнай, маленькім Дзямідам любім гэты куточак малой радзімы. Тут прыгожа і ўтульна.
На фотаздымках адлюстраваны лазня, рака, прысядзібны ўчастак на беразе рэчкі ў розныя поры года. У газеце друкуем толькі два фотаздымкі, больш – глядзіце на сайце газеты і ў сацыяльных сетках.
Вялікі дзякуй Вам, Аляксандр, што падзяліліся такімі цудоўнымі, “цёплымі”, творчымі здымкамі.
P.S. Нагадаем, што рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама” да Года малой радзімы праводзіць фотаконкурс “Тут вытокі мае”. Паўдзельнічаць можа кожны жадаючы. Дасылайце нам, калі ласка, фотаздымкі дома, сядзібы, прысядзібнага ўчастка — дарагіх вашаму сэрцу мясцін, да якіх цягнецца душа.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *