Бярэзінскія жанчыны на навуковым алімпе

Бярэзінская зямля багатая на таленавітых людзей – мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў. Нямала ў гэтай кагорце і навукоўцаў, прычым 12 з іх – жанчыны. Дзвюм прыгожым ураджэнкам нашага раёна і было прысвечана чарговае мерапрыемства, якое ў мінулую суботу наладзіла цэнтральная раённая бібліятэка. Загадчыца аддзела маркетынгу Т.М. Круталевіч прадставіла біяграфіі і жыццёвыя шляхі доктара геалагічных навук Розы Адамаўны Зінавай і доктара медыцынскіх навук Элеаноры Кузьмінічны Капітонавай. І калі знаёмства з жыццёвым шляхам першай гераіні праходзіла завочна, то з Э.К. Капітонавай  кожны меў магчымасць і пагутарыць, і задаць ёй пытанне, і нават сфатаграфавацца на памяць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *