На Бярэзіншчыне прайшла спартакіяда сярод работнікаў АПК

 

Тое, што працаўнікі сельскай гаспадаркі ўмець спаборнічаць паміж сабой не толькі за штурваламі камбайнаў, на палетках або пры атрыманні надояў ці прыбаўленняў у вазе жывёлы, яскрава паказала праведзеная 23 лютага на базе Бярэзінскай СДЮШАР раённая спартакіяда сярод работнікаў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. У Дзень абаронцаў Айчыны ўсе мужчыны імкнуліся быць на вышыні і паказаць самыя лепшыя вынікі. Не адставалі ад іх і жанчыны і таксама ўносілі свой уклад у агульнакамандны поспех.

А праявіць сябе спартсменам было ў чым. У індывідуальным заліку ўдзельнікаў спартакіяды чакалі такія віды спорту, як стральба, кіданне мяча ў кальцо і дартс. А згуртаванасць кожнай каманды правяралася ў ходзе перацягвання каната, эстафеты і паядынкаў па міні-футболе.

У выніку напружанай барацьбы вызначыліся і пераможцы. Імі сталі ААТ “Першамайскі”, які паказаў трэці агульнакамандны вынік, ААТ “Бярэзінскі” (другое месца). А вось пераможцам нечакана для ўсіх стала каманда-навічок падобных спаборніцтваў, якая толькі сёлета ўпершыню заявіла пра сябе – каманда ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на чале з яе капітанам, начальнікам упраўлення А.М. Шыфрыным, які не толькі ўдзельнічаў у многіх выпрабаваннях, але і стаў лепшым стралком.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *