Бярэзінцы — на першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе

20-21 лютага ў г. Барысаве прайшло першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе. У ім прымалі ўдзел юнакі і дзяўчынкі 2004 года нараджэння і маладзей.
Бярэзінскі раён прадстаўлялі вучні СШ №3 горада.
Мікіта Ермаловіч і Ягор Варабей занялі 4 месца, а сярод дзяўчынак Алена Аўтуховіч, Настасся Ермаловіч і Валерыя Жукоўская – 6 месца.
На здымку: у час спаборніцтваў.

Валерый ДРАЗДОЎСКІ,
інструктар-метадыст ФАК “Лазурный”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *