«Тут вытокі мае»

— Добры дзень, хочам таксама падзяліцца здымкамі дарагіх сэрцу месцаў, — піша наступная ўдзельніца нашага фотаконкурсу Святлана БАРЫСЕНКА. — Гэта радзіма маёй матулі — вёска Краснае, Дзмітравіцкі сельскі Савет. Нашай бабулі ўжо няма, але мы да гэтага часу глядзім за яе домам. Раней ездзілі толькі з матуляй, а зараз і мае дзеткі прыязджаюць з намі. Падабаецца разам працаваць каля дома (прыбіраць лісце, скошаную траву). Вядома ж, любім гуляць там, дыхаць свежым паветрам, любавацца прыродай родных нам мясцін!

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *