Спартыўнае жыццё бярэзінцаў

НАСТОЛЬНЫ ТЭНІС

23-24 лютага ў г. Валожын адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па настольным тэнісе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Валянціна Сліжа, ураджэнца вёскі Гарадзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці, які неаднаразова прымаў удзел у баявых аперацыях, будучы прыкладам мужнасці, стойкасці, самавалодання для сваіх падначаленых.

У спаборніцтвах удзельнічалі вучні СШ №3 горада Беразіно, якія рыхтаваліся да ўдзелу ў спаборніцтвах пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Мікалаевіча Шыцько.  Пераможцам стаў Мікіта Ермаловіч, заваяваўшы 1 месца. 3 прызавое месца заняла Настасся Ермаловіч, 9 месца – Ягор Варабей, 12-ае – Валерыя Жукоўская.

 

КУЛЯВАЯ СТРАЛЬБА

23 лютага на базе ФАЦ “Лазурный” в. Лешніца прайшлі спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

 

АЗДАРАЎЛЕНЧЫЯ СУСТРЭЧЫ

24 лютага на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” адбыліся фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы для аматараў здаровага ладу жыцця сталага ўзросту.

У мерапрыемствах прымалі ўдзел члены клуба “Сустрэча” і ветэраны фізічнай культуры і спорту Бярэзіншчыны.

 

На здымках: Настасся і Мікіта Ермаловічы; трэнер Эрнст Выгоўскі з членамі клуба “Сустрэча”.

 

Валерый ДРАЗДОЎСКІ, інструктар метадыст ФАК “Лазурный”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *