95-гадовы юбілей адзначыў бярэзінскі ветэран

Днямі ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар г. Беразіно, Сяргей Аляксеевіч Толкач адзначыў свой 95-гадовы юбілей.
З гэтай нагоды з сардэчнымі віншаваннямі і пажаданнямі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця да яго завіталі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Валерыя Валер’еўна Карэцкая.

Яны ўручылі юбіляру Падзячны ліст і “грашовы” канверцік, пагутарылі, пацікавіліся, чым поўняцца сённяш-нія дні ветэрана, для якога на-дзейнай падтрымкай і апорай сталі яго дзеці.
Пра Сяргея Аляксеевіча, яго ваенныя шляхі-дарогі, яго агнявыя рубяжы, раненні, пра тое, як яму даводзілася ўлад-коўваць пасляваеннае мірнае жыццё, неаднойчы пісала наша раёнка. Акрамя таго, матэрыял пра Сяргея Аляксеевіча змешчаны і ў кнізе “Скажам дзякуй  ветэранам”, выдадзенай у 2014 годзе да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Таксама прымаў Сяргей Аляксеевіч шчырыя вінша-ванні і ад раённага савета ветэранаў.

На здымку: У.М. Навіцкі віншуе ветэрана.
Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *