4 сакавіка — Дзень міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў Бярэзінскага раёна!

Шчыра віншуем вас з Днём беларускай міліцыі!
У гэты дзень грамадзяне Беларусі ўшаноўваюць прадстаўнікоў адной з самых суровых і адказных прафесій — міліцыянераў. Сіла духу і мужнасць, самаадданасць і прафесіяналізм, неабыякавасць да праблем людзей і гатоўнасць прыйсці на дапамогу — гэтыя якасці заўсёды былі ўласцівы супрацоўнікам Бярэзінскага РАУС.
Слаўныя традыцыі гонару, адвагі і доблесці міліцыянераў Бярэзінскага краю маюць доўгую гісторыю. І ў гады вайны, і ў мірны час гэтыя людзі стаялі на варце роднай зямлі, свайго народа, абаранялі спакой і бяспеку нашых грамадзян.
Сёння перад супрацоўнікамі органаў унутраных спраў стаяць новыя задачы. Ім трэба выходзіць на яшчэ больш высокі ўзровень абароны правоў і свабод людзей, удасканальваць прафілактычную дзейнасць, прадухіляючы сам факт злачынства.
Упэўнены, наша міліцыя і надалей будзе надзейным шчытом на шляху крыміналу, забяспечваючы закон і правапарадак, абараняючы людзей ад замахаў на іх маёмасць, жыццё і здароўе.
Ад імя жыхароў усяго Бярэзінскага раёна дзякуем вам за службу. Жадаем добрых вынікаў у рабоце і спакойных дзяжурстваў.
Шчасця, здароўя і ўсяго самага найлепшага!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *