У Бярэзінскім раёне пройдуць мерапрыемствы да 8 Сакавіка

 

З 4 па 10 сакавіка ў Бярэзінскім раёне пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Дня жанчын!

Наладжаны святочныя  пасяджэнні для жанчын, якія наведваюць розныя гурткі ТЦСАН. 4 сакавіка (у ТЦСАН) “Спасибо вам мамы за то, что вы есть”  (для маці з ліку сірот да 23 гадоў, маці, сем’і якіх знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы), 5 сакавіка (у памяшканні дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву) — “С любовью кженщине” (пажылых матуль), 7 сакавіка  (у ТЦСАН) — “И нет милее этих глаз” (для матуль, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў).

Ва ўстановах адукацыі пройдуць святочныя канцэрты, ранішнікі. Наладжаны конкурс сачыненняў і дзіцячых малюнкаў да 8 Сакавіка.

Дабрачынная акцыя “Весны душевное тепло” пройдзе для пажылых людзей, што знаходзяцца ў аддзяленні кругласутачнага прабывання ў Дулебах.

Урачыстае мерапрыемства «Для милых дам» —  у  Бярэзінскім РАУС.

На працягу сакавіка можна зазірнуць ў Бярэзінскі раённы цэнтр культуры на выставу “Свет материнской любви”.

Напярэдадні свята, 7 сакавіка, у Бярэзінскім раённым цэнтры культуры пройдзе канцэрт “О любимых женщинах споём”.

8 сакавіка — у Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе кніжная выстава “Жаночы сілуэт на фоне гісторыі”.

Запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *