Бярэзіншчына рыхтуецца да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі

Пытанні навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый штогод не губляюць актуальнасці і гэта работа пастаянна вядзецца. Асаблівая ўвага з боку кіраўніцтва і розных служб заўсёды надаецца месцам пахавання загінуўшых воінаў. Мерапрыемствы па іх добраўпарадкаванні ўключаны і ў план падрыхтоўкі да святкавання 75-гадовага юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Так, сіламі работнікаў жыллёва-камунальнай службы будзе праведзена рэканструкцыя помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, у цэнтральным скверы па вуліцы Кастрычніцкай горада. Тут запланавана ўсталяванне канструкцыі вечнага агню, замена апор асвятлення, уладкаванне пешаходных дарожак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *