Са святам 8 Сакавіка!

Дарагія жанчыны Бярэзінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным  святам — Днём жанчын.

Гэта свята — выдатная магчымасць выказаць словы ўдзячнасці і павагі нашым жанчынам.
Высокі адукацыйны ўзровень, адказнасць, прафесіяналізм, памяркоўнасць і ўраўнаважанасць дапамагаюць вам быць незаменнымі працаўнікамі ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі.
Сучаснай жанчыне многае па сілах. Прадстаўніцы прыгожага полу ўмела сумяшчаюць шматлікія службовыя, грамадскія нагрузкі з высокім званнем маці і захавальніцы дамашняга ачага. Самая нязломная сіла жанчын — пяшчота, вернасць, чуласць і аптымізм. Немагчыма пераацаніць ролю мацярынскай місіі ў будучыні краіны, у захаванні маральных асноў грамадства.
Шчыра жадаем вам, паважаныя жанчыны, кахання і цярпення, моцнага здароўя і даўгалецця, радасці і здзяйснення жаданняў, поспехаў у працоўнай дзейнасці. Няхай 8 Сакавіка прынясе вам адчуванне шчасця і выдатны настрой, а лепшымі падарункамі будуць любоў, падзяка і пяшчота блізкіх людзей.

Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт.
Бярэзінскі раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *