Сцежкі- дарожкі

Сцежкі-дарожкі прывялі Дзмітрыя Аляксандравіча Красоўскага ў дарожную сферу. У 2004 годзе пасля заканчэння Бялыніцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча пачаў ён свой працоўны шлях у ДБУ-31. А сёння працягвае яго ў філіяле ДЭУ-6. У любую пару года работы ў трактарыста хапае. Звязана яна з навядзеннем парадку і добраўпарадкаваннем тэрыторый. Зімой — гэта расчыстка дарог ад снегу, у гарачы сезон — іх рамонт. Вось і цяпер Дзмітрый Аляксандравіч на сваім трактары МТЗ-82 заняты на рамонце асфальтавага пакрыцця на ўчастку дарогі Барысаў-Беразіно-Бабруйск.

Алена МУРАЧ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *