Клапатлівы аператар

У групе, якую абслугоўвае Святлана Віктараўна Ладуцька ні больш — ні менш, а 500 душ — маленькіх, толькі што народжаных парсючкоў, якім патрэбна шмат пільнай увагі і клопату. У ЗАТ “Клявіца”, дзе старанны жывёлавод працуе ўжо 15 гадоў аператарам па абслугоўванні свінаматак з парсючкамі, пра яе толькі самыя лепшыя водгукі: і захаванасць маладняку высокая, і прыбаўленні ў вазе кожнай галавы.
Менавіта дзякуючы намаганням такіх як і С.В. Ладуцька, дасягаюццца высокія паказчыкі свінакомплексу ў цэлым, яго стабільная з году ў год работа. Вось і пры падвядзенні вынікаў за 2018 год ЗАТ “Клявіца” ў каторы ўжо раз будзе занесена на раённую Дошку гонару.

Анатоль ПАЛЫНСКі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *