15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дзеючы Асноўны закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.
Захаванне нормаў, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам.
Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная праца, згуртаванасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да росквіту.
Жадаем усім здароўя, дабра, шчасця і міру.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *